Творчая майстэрня для людзей сталага ўзросту "Велікодныя фантазіі" прайшла ў сельскім клубе аграгарадка Гальшаны.

Традыцыя ўпрыгожвання вербы — старажытны беларускі звычай, які спалучае хрысціянскія каноны і народную эстэтыку. Паколькі пальмавыя галінкі ў нашым клімаце не растуць, іх здаўна замяняюць вербамі, якія першымі абуджаюцца пасля зімы.

Галінкі вербы ўпрыгожваюць каляровымі стужкамі, папяровымі кветкамі, вечназялёнымі раслінамі (напрыклад, бруснічнікам або ядлоўцам) і штучнымі ўпрыгожваннямі.
Верылі, што асвечаная вярба ахоўвае дом ад маланак, пажараў і сурокаў, прыносіць мір і спакой.

Алеся МАЛІНОЎСКАЯ, загадчык аддзела метадычнай работы Ашмянскага РЦК