21 сакавіка на базе Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа ўрачыста адкрыўся V Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Піруэт". Маштабная творчая падзея сабрала больш за 400 юных танцораў з розных куткоў Беларусі і Расіі.



— Сваё майстэрства на сцэне прадэманструюць удзельнікі ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў з Мінска, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Знакавай падзеяй стаў удзел прадстаўнікоў Санкт-Пецярбурга, Масквы, Белгарада і Уфы — конкурс праходзіць у Дні культуры Рассіі ў Беларусі, — расказалі ў БДХГК.

Ацэньвае выступленні канкурсантаў аўтарытэтнае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна і заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Сяргея Пясцехіна.






Праграма творчага спаборніцтва ахоплівае шырокі спектр харэаграфічных напрамкаў: ад класічнага і народна-сцэнічнага танца да сучасных харэаграфічных форм.

Па словах арганізатараў, для ўдзельнікаў і іх педагогаў прадугледжана насычаная адукацыйная праграма: вядучыя выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа праводзяць майстар-класы і адкрытыя заняткі.



Сёння на сцэну гімназіі-каледжа выйшлі юныя артысты ў намінацыях "Народна-сцэнічны танец" і "Класічны танец" (прафесіяналы).




kultura-info.by