За значны асабісты ўклад

Апублiкавана: 06 сакавiка 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Соцыум

Аўтар: Служба інфармацыі

Па традыцыі ў рамках пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства культуры прайшло ўзнагароджанне работнікаў галіны за дасягненні ў 2025 годзе.

Год добраўпарадкавання быў азнаменаваны шэрагам яркіх культурных падзей, у тым ліку маштабным святкаваннем 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праектамі, якія спрыялі развіццю свядомасці нашых грамадзян, зберажэнню гістарычнай памяці і ўмацаванню народнага адзінства. І ў гэтым — заслуга творчых работнікаў, ушанаваных падчас урачыстай цырымоніі.

Узнагароды Урада Рэспублікі Беларусь уручыла намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч.

За шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесіянальнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена: Вальшынец Наталлі Анатольеўне, дырэктару Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра; Кавалёвай Людміле Васільеўне, майстру народных мастацкіх рамёстваў філіяла “Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва” Веткаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці; Марозаву Станіславу Валер’евічу, настаўніку Верцялішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. За выдатныя дасягненні ў прафесіянальнай дзейнасці, значны ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь таксама ўдастоены калектыў дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска (дырэктар — Майсцер Ала Iосiфаўна).

Узнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уручыў Руслан Чарнецкі, міністр культуры. За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” ўганараваны: Балаўнёва Іна Васільеўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы; Баруценка Аксана Уладзіміраўна, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага; Букач Радміла Мікалаеўна, начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Давыдкіна Вольга Міхайлаўна, загадчык філіяла “Старадарожскі цэнтр рамёстваў” Старадарожскага раённага цэнтра культуры і адпачынку; Змітровіч Наталля Мікалаеўна, настаўнік дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 20 г. Мінска; Карпаў Андрэй Пятровіч, першы намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра культуры “Віцебск”; Мірончык Святлана Абрыеўна, дырэктар Іўеўскай раённай бібліятэкі; Новікава Вольга Валер’еўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея; Рубель Мая Генадзьеўна, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай музыкі “Верхнядзвінскія музыкі”, вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Ярыца” Верхнядзвінскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці; Якушэвіч Аксана Аляксандраўна, артыствакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. У віншаваннях з заслужанымі ўзнагародамі прагучалі пажаданні моцнага здароўя, натхнення, рэалізацыі творчых ідэй і планаў на карысць нашай любімай Беларусі.

Служба інфармацыі “КіМ”