Еўразійскі Міжнародны конкурс лічбавага мастацтва "Кінаматык — нейрасетавае відэа" падвёў вынікі.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 5 сакавіка ў Мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Пераможцамі сталі 15 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана.

У іх ліку — 10 аўтараў з розных рэгіёнаў нашай краіны. Сярод сюжэтаў — "Беларусь сінявокая", "Старажытны горад", "З чаго пачынаецца Радзіма", "Зямля пад белымі крыламі ", "Мама" ды іншыя.

Асноўная ідэя конкурсу — выкарыстанне магчымасцей найноўшых інфармацыйных тэхналогій у сферы кінавытворчасці для духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання, а таксама культурнай і навуковай асветы дзяцей і моладзі.
Заснавальнікам з'яўляецца Міжнацыянальны дзелавы сход Беларускага рэспубліканскага аб'яднання "Русь".
Удзельнікамі сталі навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій, устаноў сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, дадатковай і вышэйшай адукацыі, а таксама аматары і прафесіяналы ў сферы кінаіндустрыі ва ўзросце ад 8 гадоў.
Вынікі конкурсу — на сайце.
Служба інфармацыі "КіМ"