Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі 5 сакавіка прадставіў калектыву Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў новага рэктара. Ім стала кандыдат архітэктуры, дацэнт Анастасія Мікалаеўна Каласоўская.

Кіраўнік ведамства адзначыў: нягледзячы на тое, што Анастасія Мікалаеўна – чалавек у сферы культуры новы, яна цудоўна разумее задачы, якія стаяць перад вядучай мастацкай ВНУ краіны.
– За два гады працы на пасадзе прарэктара Анастасія Мікалаеўна паглыбілася ў спецыфіку падрыхтоўкі спецыялістаў нашай галіны. І сёння яна вартая ўзначаліць творчы калектыў прафесіяналаў, – сказаў Руслан Іосіфавіч.
Новы рэктар падзякавала Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і калегам за аказаны давер, які мае цвёрды намер апраўдаць.

Даведка: А.М. Каласоўская з 2024 года займала пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а да гэтага больш за 20 гадоў выкладала на архітэктурным факультэце БНТУ. За час працы ў БДАМ пад яе кіраўніцтвам было забяспечана выкананне адукацыйных праграм, рэалізуюцца міжнародныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне партнёрскіх сувязей у сферы адукацыі і культуры паміж акадэміяй і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі і іншых краін.
Ірына СТАНКЕВІЧ. Фота Уладзіміра ШЛАПАКА