Прывітанне, Паставы!

Яскравы канцэрт, зорныя артысты, цікавыя выставы і смачныя пачастункі: 27 лютага ў Паставах адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі — 2026”.

 

Гэта — сапраўднае свята для ўсіх аматараў нацыянальных традыцый, мастацтва і самабытнасці. Насычаная праграма раскрыла непаўторнасць краю, гасціннасць і таленты яго людзей. Сярод ключавых падзей — канцэрт “Віцебскае Паазер’е — вытокі творчасці”.

На галоўную сцэну культурнай сталіцы выйшлі найлепшыя артысты вобласці. Аздобілі ўрачысты вечар артысты Маладзёжнага тэатра эстрады і ўдзельнікі папулярнага тэлепраекта “Фактар.BY”.

Цікавая частка праграмы — выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны Пастаўскага раёна. Экспазіцыя знаёміла з элементамі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта жамчужыны не толькі рэгіёна, але і ўсёй краіны, жывая гісторыя, што перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Акрамя таго, для гасцей Пастаў ладзіліся майстар-класы па традыцыйных рамёствах, дзе прапанавалася паспрабаваць сябе ў спрадвечных промыслах, набыць на памяць цудоўную рэч ручной работы.

І якое ж народнае свята без пачастункаў? Паспытаць знакамітыя клёцкі з “душамі” і дранікі тут мог кожны ахвотнік. Дэгустацыя нацыянальных страў — выдатны шанц атрымаць асалоду ад сапраўднай беларускай кухні.

Што яшчэ падрыхтавала культурная сталіца — 2026?

Падрабязнасці — у наступным нумары газеты “Культура”.

kultura-info.by
Фота: Тэлеграм-канал “Новости в Поставах. ПК