Напярэдадні Вадохрышча, калі завяршаецца калядны цыкл, у аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна прайшоў абрад "Падсаджванне Каляды на дуб".


— Гурт калядоўшчыкаў, дзе задорна скакала калядная Козачка і паважна крочыла Баба-Каляда, рушыў праз заснежаную вёску да магутнага векавога дуба, які, як старажытны вартаўнік часу, прыняў ганаровую ахвяру — гаршчочак з духмянай куццёй, — расказалі ў Слонімскім раённым цэнтры культуры.

— Гэты рытуал — не проста даніна мінуламу, а шчырая размова з прыродай і небам.

Узнімаючы абрадавую кашу на галіны дрэва, людзі нібы адпраўлялі пасланне Богу: прасілі аб ціхім шчасці ў кожнай хаце, аб заступніцтве ад бед і аб тым, каб кожнае зерне ў будучыні прарасло багатым коласам, — дадалі ва ўстанове.


Каляды сышлі, пакінуўшы пасля сябе смак куцці і глыбокую веру ў тое, што год будзе лагодным і шчодрым.
kultura-info.by