Тэлемост, які аб’яднаў у адну культурную прастору

Апублiкавана: 08 студзеня 2026 Навіны рэгіёнаў Традыцыі Гродна і вобласць Соцыум

Аўтар: Аўтары

Творчы тэлемост звязаў у адзіную культурную прастору Астравецкую раённую бібліятэку і Сасноваборскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (Ленінградская вобласць, Расійская Федэрацыя).

Супрацоўнікі беларускай скарбніцы ведаў пазнаёмілі расійскіх калег з багатай народнай культурай нашай краіны, расказалі пра адзін з самых папулярных і распаўсюджаных відаў народнага мастацтва – народнае мастацкае ткацтва.

Таксама падрабязна спыніліся на сімвалах беларускага арнаменту, яго асноўных элементах (знаках); акцэнтавалі ўвагу на цікавых фактах, асноўных колерах нацыянальнага беларускага адзення і вышыўцы на ім.

Сасноваборскія бібліятэкары прадставілі вычарпальны даклад і прэзентацыю, прысвечаныя міфалагічнаму бестыярыю. Удзельнікі даведаліся пра разнастайнасць фальклору дзвюх краін, яго жанры, а таксама змаглі прасачыць сімвалічнае значэнне фантастычных істот праз прызму міфаў і легенд, знайшоўшы паралелі паміж рускай і беларускай міфалогіяй.

Мерапрыемства суправаджалася інтэрактыўнымі элементамі, што зрабіла яго яшчэ больш захапляльным.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”