Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны ансамбль" «Песняры» выпусціў новы альбом "Краiна шчырых людзей".

Праца над альбомам, які ўключае 12 музычных кампазіцый, вялася на працягу двух гадоў.
Прэм'ера песні «Краiна шчырых людзей», якая дала назву альбому, адбылася летась у рамках Марафона адзінства.
А ў Новы год на песню «Шчасце» «Песняры» прадставяць новы музычны кліп.
Кожная кампазіцыя — гэта адлюстраванне самых светлых пачуццяў: шчасця, кахання, адданасці роднай зямлі, яе гісторыі — усяго таго, чым напоўнена душа чалавека.
Альбом ужо даступны да праслухоўвання на самых папулярных электронных музычных сэрвісах: Яндэкс Музыка, Apple Music, Spotify і іншых.
kultura-info.by