
На Гродзеншчыне народныя промыслы і прыкладное мастацтва захоўваюцца і развіваюцца як частка жывой культурнай спадчыны.

Традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне, рамеснікі працягваюць ствараць унікальныя вырабы, натхнёныя прыродай, жыццём і гісторыяй сваёй малой радзімы.

Іх праца — гэта не проста творчасць, а спосаб захаваць сувязь з каранямі, выказаць нацыянальную ідэнтычнасць і натхніць новае пакаленне на вывучэнне і працяг рамеснай справы.

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці прапануе зазірнуць у карту рамёстваў рэгіёна.

На ёй можна знайсці падрабязны аповед пра месцы, дзе сёння працягваюць жыць і развівацца рамёствы, і пра ўмельцаў, якія імі займаюцца.


— У кожным раёне нашай вобласці захаваліся свае ўнікальныя і непаўторныя рамёствы: ад тонкага ткацтва і вышыўкі да ганчарства, разьбы па дрэве і кавальскага мастацтва, — распавялі ў АМЦНТ.

— Яны не толькі ўпрыгожваюць паўсядзённае жыццё, але і становяцца важнай часткай культурных мерапрыемстваў, выстаў, фестываляў і адукацыйных праграм.



kultura-info.by