Масты культуры: дыялог традыцый і сучаснасць

Апублiкавана: 14 лiстапада 2025 Стужка Афіцыйна не указан Культурная дыпламатыя

Аўтар: Аўтары

Міжнародны культурны праект ART ЕХРА краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, заснаваны Выканаўчым камітэтам СНД, праходзіць з 12 па 15 лістапада ў горадзе Ош (Кыргызская Рэспубліка).

 

Выстава павінна аб’яднаць мастакоў, майстроў народных рамёстваў, рэжысёраў, дызайнераў і іншых маладых прадстаўнікоў творчых прафесій з краін Садружнасці.

Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам культуры, інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі сумесна з Выканаўчым камітэтам СНД, Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД, грамадскім фондам “Арт-араба” пры садзейнічанні апарату паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта КР у Ошскай вобласці і мэрыі горада Ош.

 

У гэтым годзе праект ART ЕХРА прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і традыцыйна накіраваны на аб’яднанне прадстаўнікоў творчай супольнасці СНД, развіццё культурнага дыялогу і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.

 

Ад Рэспублікі Беларусі да форуму далучыліся: Вольга Барыскевіч, рэжысёр, член Беларускага саюза кінематаграфістаў, Юліяна Васюкоўская, майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры, Таццяна Савік, выкладчык Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

Яны прымаюць актыўны ўдзел у выставах жывапісу і народнай творчасці з майстар-класамі, у круглых сталах і кінапаказах.

 З вялікім поспехам быў прэзентаваны аўтарскі дакументальна-мастацкі кароткаметражны фільм Вольгі Барыскевіч “Блізняты Асвенцыма”, які выклікаў у гледачоў моцныя пачуцці. А паразмаўляць з рэжысёрам можна было падчас круглага стала.

 

Свае жывапісныя палотны дэманструе на Міжнароднай выставе выяўленчага мастацтва Таццяна Савік.

 

Юліяна Васюкоўская прэзентуе ў рамках форуму выставу творчых работ майстроў Слонімшчыны і носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, знаёміць з выцінанкай і праводзіць заняткі па ёй.

 

Сёння праца беларускіх дэлегатаў працягваецца.

 

— ART ЕХРО — гэта не толькі прастора мастацтва, але і тэрыторыя даверу, дзе ўсталёўваюцца новыя сувязі, умацоўваецца павага да духоўных і культурных каранёў розных народаў, а творчасць становіцца мовай паразумення, — гавораць удзельнікі форуму.

kultura-info.by

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц