Новы пункт на “Культурнай карце” Беларусі

Апублiкавана: 14 лiстапада 2025 Стужка Афіцыйна Гомель і вобласць Культурная карта

Аўтар: Аўтары

Маладзёжны тэатр эстрады працягвае падарожжа па краіне ў рамках рэспубліканскага праекта “Культурная карта, рэалізацыя якога адбываецца па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Новым прыпынкам стаў горад Калінкавічы (Гомельская вобласць).

— Гледачоў па-сапраўднаму здзівіла канцэртная праграма Музычны калейдаскоп у выкананні выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна. Прагучалі папулярныя мелодыі і аўтарскія песні, прысвечаныя любові да роднай Беларусі і яе народа, а таксама яркія танцавальныя кампазіцыі, — распавялі ў тэатры. — Высокі ўзровень майстэрства і крэатыўны падыход выхаванцаў цэнтра — лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў — пакінулі ў сэрцах гледачоў незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі!

Мастацкі кіраўнік цэнтра — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Стацэнка.

Крыніца: Маладзёжны тэатр эстрады

kultura-info.by