У Віцебску хутка стартуе IFMC'2025!

Апублiкавана: 13 лiстапада 2025 Стужка Афіцыйна Віцебск і воблась Фестывалі

Аўтар: Аўтары

XXХVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе ў Віцебску з 26 па 30 лістапада. Сёлета горад прыме ўдзельнікаў і гасцей з Расіі, Казахстана, Беларусі, Германіі, Італіі і інш. Гэта сведчыць аб тым, што праект застаецца запатрабаваным і актуальным, аб'яднаўчым і навучальным.

Заснавальнікі — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар — Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр культуры «Віцебск».

Асноўнай падзеяй Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску з'яўляецца міжнародны конкурс, які праводзіцца раз на два гады (чаргуецца з беларускім).

У 2025 годзе на рэспубліканскі конкурс паступілі 52 работы ад 29 калектываў. Па выніках відэатура ў праграму фестывалю ўвайшлі 29 харэаграфічных твораў ад 20 калектываў. Агульная колькасць удзельнікаў складзе 110 танцоўшчыкаў і харэографаў.

Праграма IFMC уключае балетныя спектаклі, выступленні тэатраў танца, арыгінальныя выставы фота і жывапісу, практычныя майстар-класы, лекцыі аб сучасным мастацтве, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі, адкрытыя дыскусіі, кінапаказы.

З праграмай IFMC'25 можна азнаёміцца на сайце арганізатара.

kultura-info.by па інфармацыі прэс-службы фестывалю