Сваімі рукамі

Працягваем расказваць пра пераможцаў конкурсу на саісканне прэмій Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Сярод дзясятка канкурсантаў у намінацыі “Народная творчасць” члены журы аднагалосна адзначылі калектыў Маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў.

Установа была заснавана напрыканцы 1990-х і аб’яднала неабыякавых да народнай спадчыны ўмельцаў. Цягам амаль трох дзесяцігоддзяў супрацоўнікі цэнтра даследуюць нацыянальныя рамёствы, характэрныя для Мінскай вобласці, каб потым увасобіць веды ў вырабах.

Да прыкладу, тут актыўна развіваецца выцінанка. Папяровыя шэдэўры аздабляюць сцены устаноў культуры раёна. Шмат увагі надаецца і такім промыслам, як салома- і лозапляценне, інкрустацыя саломкай, вышыўка.

— Вырабы нашых майстроў упрыгожваюць сядзібы і кватэры, — расказвае кіраўніца цэнтра Ларыса Ступіна. — Многія прадметы цешаць вока не толькі землякоў, але і сяброў з блізкага і далёкага замежжа. Разам з традыцыйнымі рамёствамі развіваюцца і сучасныя: напрыклад, бісерапляценне і фларыстыка.

Працяг будзе.

Ірына СТАНКЕВІЧ. Фота з архіва установы