Спектакль РТБД — удзельнік Міжнароднага фестывалю!

Апублiкавана: 30 кастрычнiка 2025 Стужка Тэатры Мінск Тэатральная плошча

Аўтар: Аўтары

3 лістапада Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Махляры” ў рамках XXIX Міжнароднага фестывалю тэатральных мастацтваў Ф.М. Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе.

 

Паказ спектакля, створанага рэжысёрам Сяргеем Фядотавым паволе п’есы “Гульцы” Мікалая Гогаля, пройдзе на сцэне Наўгародскай абласной філармоніі імя А.С. Арэнскага, — распавялі ў тэатры. — Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным азарт ёсць азарт!

 

У містычнай трагікамедыі “Махляры” ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.

kultura-info.by