Каб было лягчэй вызначыцца з прафесійным шляхам

Апублiкавана: 23 кастрычнiка 2025 Стужка Адукацыя Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

Сустрэча кіраўнікоў арганізацый — заказчыкаў кадраў са студэнтамі перадвыпускных і выпускных курсаў прайшла ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі тэатральна-відовішчных арганізацый, а таксама ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры.

 

Падчас дыялогу было падрабязна расказана аб перспектывах уладкавання выпускнікоў акадэміі, былі азначаны сучасныя патрабаванні да маладых спецыялістаў і агучаны актуальныя напрамкі спецыяльнасцей.

 

У сваю чаргу студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні наўпрост патэнцыйным працадаўцам.

 

kultura-info.by
Фота Андрэя Сухога, начальніка цэнтра творчых праектаў БДАМ