З 90-годдзем, Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ!

Апублiкавана: 15 кастрычнiка 2025 Стужка Адукацыя Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

15 кастрычніка Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адзначае 90-годдзе з дня заснавання.

 

— У пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя вядучыя прафесары кансерваторыі з вышыні свайго вопыту працы з таленавітымі падлеткамі ініцыявалі стварэнне ўстановы, што ажыццяўляла б падрыхтоўку дзяцей, якія маюць здольнасці да музыкі, — расказала дырэктар Наталія Кароціна. — Такім чынам пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі з’явілася аддзяленне юных талентаў.

 

З нагоды свята ў гімназіі-каледжы сёння прайшлі маштабныя мерапрыемствы.

 

 

 

 

 

Па традыцыі малых дзетак прысвяцілі ў юныя музыканты, пяцікласнікі афіцыйна сталі гімназістамі, а першакурснікаў павіншавалі з паступленнем у каледж.

 

 

Шлях у прафесію маладым музыкантам урачыста адкрыла Алена Атрашкевіч, Старшыня Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі ў напрамку папулярнай музыкі Ліра” і Рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі Найлепшы кампазітар года (2017), лаўрэат міждзяржаўнай прэміі Зоркі Садружнасці (2025).

 

 

 

 

Навучэнцы 1-га курса падрыхтавалі для любімых педагогаў і гасцей выдатны святочны капуснік.

 

 

Больш падрабязна пра гімназію-каледж можна будзе прачытаць ужо ў гэтую пятніцу на старонках газеты Культура.

kultura-info.by. Фота Ангеліны САРОКА