І мама, і прафесіянал

Апублiкавана: 15 кастрычнiка 2025 Стужка Афіцыйна Магілёў і вобласць Соцыум

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўныя ўзнагароды да Дня маці ўручыў учора па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Сярод узнагароджаных ордэнам Маці — Алеся Казубоўская, настаўніца Чэрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

 

Урачыстасць праходзіла ў Палацы Рэспублікі. У зале сабраліся жанчыны, якія дасягнулі значных вынікаў не толькі ў выхаванні дзяцей, але і ў прафесійнай дзейнасці ў розных галінах.

 

У сям'і Казубоўскіх, Алесі і Аляксандра, які працуе разам з жонкай у ДШМ (выкладае ігру на баяне), — пяцёра дзяцей.

Старэйшыя дочкі, Вікторыя і Дыяна, пайшлі па слядах бацькоў: абедзве дзяўчыны — настаўніцы гэтай жа школы.

 

Журналістка Ірына Станкевіч паразмаўляла з мамай-гераіняй.

Яе гісторыю можна будзе прачытаць у найбліжэйшым выпуску нашай газеты.

kultura-info.by
Фота з сямейнага архіва Казубоўскіх