Выстава, прысвечаная беларускім пісьменнікам, адкрылася ў Башкартастане

Апублiкавана: 10 кастрычнiка 2025 Стужка Музеі не указан Музейная прастора

Аўтар: Аўтары

Сёння, 10 кастрычніка, у межах святкавання Дня Рэспублікі Башкартастан у Нацыянальным літаратурным музеі ў г. Уфа адкрылася літаратурна-дакументальная выстава “Крывёю сэрца”, прысвечаная беларускім пісьменнікам — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.  

 

Як паведамілі "К" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, з прывітальнымі словамі да гасцей мерапрыемства звярнуўся дырэктар установы С.І. Усік. Презентавала выставу загадчыца навукова-асветніцкага аддзела В.С. Кароткіна.

 

Дэлегацыя Літаратурнага музея таксама ўзяла ўдзел у анлайн-круглым стале Творчая спадчына класікаў нацыянальных культур Башкартастана і Беларусі: Мажыта Гафуры, Рашыта Нігіаці, Мустая Карыма, Сайфі Кудаша, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

kultura-info.by