Сёння, 10 кастрычніка, у межах святкавання Дня Рэспублікі Башкартастан у Нацыянальным літаратурным музеі ў г. Уфа адкрылася літаратурна-дакументальная выстава “Крывёю сэрца”, прысвечаная беларускім пісьменнікам — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамілі "К" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, з прывітальнымі словамі да гасцей мерапрыемства звярнуўся дырэктар установы С.І. Усік. Презентавала выставу загадчыца навукова-асветніцкага аддзела В.С. Кароткіна.

Дэлегацыя Літаратурнага музея таксама ўзяла ўдзел у анлайн-круглым стале “Творчая спадчына класікаў нацыянальных культур Башкартастана і Беларусі: Мажыта Гафуры, Рашыта Нігіаці, Мустая Карыма, Сайфі Кудаша, Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

kultura-info.by