Эксцэнтрычнай камедыяй “Кушать подано” адзначыў пяць гадоў свайго існавання Народны тэатральны калектыў “СМОЛТ” Смаргонскага раённага цэнтра культуры.

— Гісторыя яго стварэння паходзіць з часоў каранавіруснай пандэміі 2020 года, калі творчыя смаргонцы засядзеліся дома, — распавядае Ілона Смагур, загадчык сектара рэкламы і менеджменту Смаргонскага раённага цэнтра культуры. — Цяжкі перыяд згуртаваў людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і жаданнем ствараць вакол сябе прыгожае і цікавае.

Сёння ў калектыве 21 чалавек.
— І гэта не мяжа, бо тут заўсёды рады новым талентам, закаханым у тэатр, — падкрэслівае спадарыня Ілона. — Для акцёраў “СМОЛТ” — гэта іх жыццё і месца, якому яны аддаюць увесь вольны час.

Важнай падзеяй летась для тэатралаў стала прысваенне калектыву звання “народны”.

Пяць гадоў творчай дзейнасці артысты вырашылі адзначыць як і належыць — на сцэне, са сваёй дарогай публікай, у атмасферы любімага мастацтва.

— Яны падарылі гледачам мора смеху і добрага настрою, а іх ігра, харызма і шчырасць зрабілі спектакль па-сапраўднаму святочнай падзеяй, — дадае спецыяліст. — Найлепшай узнагародай калектыву сталі шчырыя апладысменты залы.
kultura-info.by