У чарговую нядзелю жыхары аграгарадка Гальшаны, адклаўшы надзённыя справы, сабраліся на тэатралізаванае свята "Гальшанскі кірмаш-2025".

 

Прысутных віталі артысты, якія запрасілі да актыўнага адпачынку. У самым пачатку мерапрыемства гасцей прывітала шчодрая і прыгожая Восень, якая прыйшла да гасцей не з пустымі рукамі, а з цэлым кошыкам дароў бурачкоў, морквы, таматаў. Яна зазначыла, што восеньская пара з'яўляецца самай шчодрай з усіх пор года.

 

Пасля дбайныя гаспадыні пачаставалі гледачоў караваем новага ўраджаю. Была на свяце і традыцыйная каша па рэцэпце бабы Ганны, якую з асаблівым задавальненнем смакавалі маленькія госці.

 

З'явіліся на сцэне і вяскоўцы.

Дзве гаспадыні запрасілі гасцей да ўдзелу ў сельскагаспдарчай эстафеце. Пад дружныя апладысменты ўдзельнікі спаборніцтва спраўляліся з няпростымі заданнямі. Кожнага чакала заслужаная ўзнагарода. Асабліва ўзнёсла і ўрачыста гучалі народныя песні.

Маленькія ўдзельнікі свята маглі папрактыкавацца ў спрыце падчас гульняў. Восеньскія дэкарацыі нагадвалі пра прыход самай багатай і прыгожай пары, якая здолела падарыць усім прысутным прыўзняты настрой.

Марта БАГДАНОВІЧ. Фота аўтара