У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" прайшло кранальнае свята "Прыгажосць і ўзрост", прысвечанае Дню пажылых людзей.




— На сцэне выступалі ўдзельнікі Тэатра моды "Рэальны ўзрост", дызайнеры і мадэлі, для якіх стыль — гэты стан душы, а ўзрост — толькі лічбы, — расказваюць арганізатары.


Незгладжальнае ўражанне пакінула выступленне 93-гадовай Паліны Кацуба, якая выканала заўзяты танец "Яблычак". Энергія гэтай чароўнай жанчыны прымусіла гледачоў апладзіраваць стоячы.


— Гэта быў не проста модны паказ, а сапраўднае тэатральнае дзейства, дзе кожны нумар стаў гімнам жыцця, упэўненасці і элегантнасці без узросту, — адзначылі ў музеі-запаведніку.

Крыніца: Тэлеграм-канал Niasvizh_museum