З 16 верасня ў фае Вялікага тэатра Беларусі працуе ўнікальная выстава "За дзень наступны ўсяе зямлі".

У аснову аднайменнага інтэрактыўнага праекта, які РВУ "Культура і мастацтва" распачала ў 2024 годзе пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пакладзена актуальная тэма патрыятызму, захавання духоўна-маральных каштоўнасцей.
Ініцыятыва прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным мастацкім музеем, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і пры падтрымцы IT-кампаніі "АР Фокс" створана віртуальная галерэя. Карціны на ваенную тэматыку знакамітых айчынных майстроў XX стагоддзя, удзельнікаў ВАВ, "ажываюць" дзякуючы дапоўненай рэальнасці.

Так гледачы могуць пагрузіцца ў падзеі, адлюстраваныя на палотнах.