Стратэгія культурнай інтэграцыі

Апублiкавана: 13 верасня 2025 Стужка Афіцыйна не указан Культурная дыпламатыя

Аўтар: Аўтары

Нягледзячы на межы, рознасць традыцый і рэлігій, мы адзіныя ў разуменні культурнай будучыні: XI Санкт-Пецярбургскі міжнародны форум аб'яднаных культур падвёў вынікі сваёй працы.

На працягу трох дзён — з 11 па 13 верасня — дзеячы культуры і прадстаўнікі органаў улады з 69 краін свету працавалі на шматлікіх пляцоўках знакавага мерапрыемства, дзе ўзнімаюцца самыя актуальныя светапоглядныя пытанні і нараджаюцца новыя ідэі ды праекты.

Беларуская дэлегацыя прыбыла ў горад на Няве на чале з першым намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Шляхціным.

Асноўная тэма сёлетняга форуму — “Вяртанне да культуры — новыя магчымасці”. Музей, тэатр, кіно, музыка — дыскусіі ішлі па ўсіх асноўных напрамках. Да таго ж з'явіўся новы трэк: мастацкая адукацыя. Выступілі больш за 400 спікераў.

Значную частку праграмы склалі абмеркаванні традыцыйных каштоўнасцей, вайны ідэй, новых тэхналогій. Асаблівую ўвагу надалі пытанням захавання агульнай гістарычнай памяці і 25-годдзю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У рамках дзелавой праграмы прайшло 11 тэматычных секцый. Былі арганізаваны круглы стол, публічная тэатральная чытка твораў вядомых дзеячаў мастацтва краін БРІКС і шмат іншага.

Па традыцыі форум стаў месцам рэалізацыі двухбаковых і шматбаковых ініцыятыў. 

Падрабязнасці чытайце ў новым нумары газеты "Культура" ад 19 верасня.