Магіляўчане прадставяць на "Белай Вежы" містычны трылер

Магілёўскі абласны драматычны тэатр рыхтуецца да выступлення на XXIX Міжнародным тэатральным фестывалі "Белая Вежа", які пройдзе ў Брэсце з 5 па 12 верасня.

 

— 6 верасня на суд міжнароднага журы і патрабавальнай публікі нашы артысты прадставяць містычны трылер, камедыю абсурду "Гульцы" па знакамітай п'есе Мікалая Гогаля ў пастаноўцы рэжысёра Данііла Сухава, — расказалі ў тэатры.

 

Усяго ж у "Белай Вежы" прымуць удзел 30 спектакляў ад творчых калектываў з 6 краін свету: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

 Фестываль у чарговы раз дакажа, што тэатр застаецца жывым, дынамічным і актуальным мастацтвам, здольным дарыць гледачам незабыўныя эмоцыі!

 

Жадаем гогалеўскім "Гульцам" заваяваць сэрцы гледачоў і крытыкаў у Брэсце!️