Фестываль "Паўлаўскі каравай"

Аматараў народнай творчасці сабраў фестываль "Паўлаўскі каравай" у аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна.

 

На фестывалі кожны прысутны змог дакрануцца да самабытнай культуры Слонімшчыны і пазнаёміцца з элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва".

 

 

 

Як паведамілі ў Слонімскім раённым цэнтры культуры, госці маглі пакаштаваць традыцыйную ежу, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе ўпрыгожанняў для Слонімскага каравая, па ткацтве пояса, вышыўцы, карункапляценні, мастацкай кераміцы, дэкаратыўным роспісе.

 

 

 

Весела было на пляцоўках з беларускімі гульнямі, побытавымі танцамі і тэматычнымі фотазонамі.

 

 

Неверагодную асалоду прынеслі выступленні народнага ансамбля народнай песні "Жывіца", народнага вакальнага ансамбля "Славяначка" і гасцей фестывалю — народнага фальклорнага гурта "Жывіца" Квасоўскага ЦКіРНТ Гродзенскага раёна.