“Кушлянскі фэст” сабраў прыхільнікаў творчасці Багушэвіча і аматараў фальклору

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры учора, 23 жніўня, у чарговы раз запрасіў на “Кушлянскі фэст” — традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»”.

 

Сёлета фэст быў прысвечаны юбілейнай даце  185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.

 

Свята з неверагодна душэўнай атмасферай сабрала прыхільнікаў творчасці Багушэвіча, сучасных беларускіх аўтараў, аматараў фальклору.

 

 

 

 

Гасцям прапанавалі экскурсіі па музеі-сядзібе і сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні і віктарыны, танцавальна-спеўную праграму, а таксама рамесніцкія рады і нават духмяную габрату з зёлак і народныя прысмакі.

 

 

У свяце прымалі ўдзел творчыя калектыва Смаргонскага раённага цэнтра культуры: народны ансамбль народнай песні "Хутарок", народны фальклорны калектыў "Валэйчанка", калектыў інструментальнай музыкі "Кушлянская капэла" і майстры народнай творчасці Смаргоншчыны.

 

Спецыяльны музычны госць — народны фальклорны ансамбль «Сарматы» БДУ.

 

 

 

 

Фота Ірыны СТАНКЕВІЧ