Вызваленне. Шлях да перамогі

Фотавыстава "Вызваленне. Шлях да перамогі. Вызваленне Еўропы" прадстаўлена ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева.

 

Вырашальную ролю ў вызваленні Еўропы ад нацызму адыграла Чырвоная армія. Яе ўступленне ў межы дзяржаў — Польшчы, Чэхаславакіі, Югаславіі, Нарвегіі, Даніі (востраў Борнхольм), якія апынуліся супраць сваёй волі пад нямецкай акупацыяй, — адбывалася, як правіла, на аснове двухбаковых пагадненняў або з урадамі гэтых краін, якія знаходзіліся ў эміграцыі, або з кіруючымі сіламі Супраціўлення.

 

У 1944—1945 гадах Чырвонай арміяй былі поўнасцю або часткова вызвалены тэрыторыі адзінаццаці краін, у тым ліку Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Даніі і Нарвегіі.

 

Беззваротныя страты Чырвонай арміі пры вызваленні еўрапейскіх краін склалі каля мільёна салдат і афіцэраў. Найбольшыя страты, каля 600 тысяч чалавек, СССР панёс пры вызваленні Польшчы. Каля 140 тысяч байцоў загінулі падчас баёў за Венгрыю і столькі ж у Чэхаславакіі, дзе абарона нацыстаў была найбольш трывалай.

 

На кадрах фотахронікі, створанай ваеннымі карэспандэнтамі Саўінфармбюро (пачатак працы — у першыя дні вайны, папярэднік «РИА Новости»), засталіся захаванымі гісторыі і асобы людзей, якія, вызваліўшы сваю краіну, аддавалі жыццё на карысць будучага міру.

 

Пад абстрэламі і бамбёжкамі, часам рызыкуючы жыццём, ваенкары здымалі на фотастужку ўсё, што трапляла ў аб'ектыў іх фотаапарата, каб мы змаглі ўбачыць гэтыя моманты іх вачыма.

 

Галоўным героем кожнай з тысяч ваенных фатаграфій быў народ, які нёс на сваіх плячах цяжар вайны і ў гэтай вайне перамог.

 

Фота Святланы ЧЭКАЛАВАЙ