Публічнае залічэнне мэтавікоў на I курс БДУКМ

Апублiкавана: 16 лiпеня 2025 Стужка Харэаграфія Мінск

Аўтар: Аўтары

Прайшло залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць па мэтавым накіраванні. Хоць для мэтавікоў было выдзелена 52 месцы, на некаторыя спецыяльнасці не ўдалося набраць дастатковай колькасці жадаючых, і гэтыя месцы перайшлі ў агульны конкурс.

Як паведаміла сакратар прыёмнай камісіі Алена Пагоцкая, прахадныя балы аказаліся даволі высокімі — амаль па ўсіх напрамках яны перавысілі 200.

Таксама стартаваў прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія паступаюць на агульных падставах.