Прэс-канферэнцыя да старту "Славянскага базару ў Віцебску"

Апублiкавана: 10 лiпеня 2025 Стужка Афіцыйна Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будуць удзельнічаць прадстаўнікі 44 краін. Аб гэтым заявіў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю творчага форуму.

Руслан Чарнецкі падкрэсліў, што фестываль у Віцебску – адзін з самых буйных форумаў мастацтваў у свеце.

– Такі культурны форум знайсці вельмі складана, мне здаецца, ва ўсім свеце. Таму гэта сапраўды штораз падзея не толькі для горада Віцебска, але і для ўсёй нашай краіны, а таксама для ўсіх, хто сюды прыязджае ўжо не першы год.

Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.