Чароўны дзіцячы баль "Паўночныя Афіны і іх маленькія жыхары" прайшоў у музеі-сядзібе М.К. Агінскага з нагоды Дня абароны дзяцей.
Першая частка – падарожжа ў XIX стагоддзе:
- экскурсія па сядзібе,
- выкшталцоныя танцы (паланэз, вальс і нават гросфатэр!),
- салонныя гульні і віктарыны з пагружэннем у эпоху.
Другая частка – салодкі фуршэт і вясёлыя забаўкі:
- аніматары,
- роставыя лялькі,
- мора радасці і ўсмешак!