Штогод 1 чэрвеня больш як у 30 краінах свету святкуюць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэты дзень упершыню адзначылі ў 1950 годзе і зараз ён з'яўляецца адным з найбольш старых міжнародных свят. У Рэспубліцы Беларусь ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы.
Сёлета на базе Парку культуры і адпачынку г.Бабруйска адбылася святочная канцэртная праграма "Усміхніся, планета, у аб'ектыве лета". Атмасферу радасці і весялосці стварылі дзіцячыя калектывы мастацкай творчасці Палаца мастацтваў г.Бабруйска. Юныя вакалісты выканалі папулярныя песні, а танцавальныя калектывы прадэманстравалі яркія і запальныя танцы. Увесь дзень быў напоўнены ўсмешкамі, добрым настроем і цяплом дзіцячых сэрцаў.
Канцэртная праграма ў Міжнародны дзень абароны дзяцей стала яркім напамінам пра тое, як важны клопат аб падрастаючым пакаленні. Цёплая атмасфера, шчырыя ўсмешкі ўдзельнікаў і гледачоў стварылі незабыўны настрой свята.
Метадыст метадычнага аддзела Палаца мастацтваў г.Бабруйска Кацярына БЫКАВА-ХААСМА
Фота Таццяны ЯФРЭМАВАЙ