У кінатэатры "Масква" адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная XXXI Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад".
Сярод спікераў – начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Дзмітрый Сямёнаў, гендырэктар УП "Кінавідэапракат" Уладзімір Карачэўскі, іншыя прадстаўнікі галіны.
Як паведамілі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, сёлета "Лістапад" разгорнецца з 31 кастрычніка па 7 лістапада. У праграме — цырымоніі адкрыцця і закрыцця, восем конкурсных паказаў, пазаконкурсныя паказы фільмаў, а таксама культурна-асветніцкія мерапрыемствы, у прыватнасці Дні нацыянальнага кіно краін — членаў і назіральнікаў ЕАЭС у рамках Года старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС, паказы карцін пра Вялікую Айчынную вайну з падборкі "Фільмы залатой калекцыі краін СНД", круглыя сталы і многае іншае.