Самы маштабны выставачны праект да 80-годдзя Вялікай Перамогі адкрыўся ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа".
Паводле слоў першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Шляхціна, гэта экспазіцыя з'яўляецца найбуйнейшай, прысвечанай тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны, у гісторыі суверэннай Беларусі:
— У экспазіцыйнай зале прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. Таксама задзейнічаны розныя мультымедыйныя тэхналогіі. Наведвальнікі могуць не толькі атрымаць дадатковую інфармацыю, але і з дапамогай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці паставіць Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.
— У раздзеле "Партызанскі рух" мы вырашылі звярнуць увагу на цікавыя факты, звязаныя з жыццём і побытам партызан, — адзначае Дзмітрый Генадзьевіч. — Напрыклад, можна азнаёміцца з тэмай алюмініевага ліцця, гэта значыць вырабам прадметаў побыту з частак збітых самалётаў. Безумоўна, шырока прадстаўлены зброевы комплекс, у тым ліку самаробная і трафейная зброя, якая пасля выкарыстоўвалася партызанамі.
Парадныя лайкавыя белыя пальчаткі Маршала Савецкага саюза Георгія Жукава
Выстава працягнецца да 5 ліпеня. Час працы: аў-пт з 11.00 да 20.00, сб-ндз з 12.00 да 20.00.
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА