Садружнасць дэбютаў

У рамках XVIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД "Садружнасць Незалежных Дзяржаў: новыя гарызонты супрацоўніцтва" ў Душанбэ прайшла цырымонія ўручэння маладзёжнай прэміі СНД "Садружнасць дэбютаў".

Прэмія прысвечана Году валанцёрскага руху ў СНД. На суісканне прэміі было вылучана 9 намінантаў з 7 краін Садружнасці.

Адзін з сямі лаўрэатаў - Павел Вандзееў, спецыяліст па арганізацыі мерапрыемстваў у сферы маладзёжнай палітыкі БДУКМ.

Міжнародная прэмія "Садружнасць дэбютаў" заснавана Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2008 годзе. Яна штогод прысуджаецца маладым спецыялістам (да 35 гадоў) у той гуманітарнай галіне.

За гады існавання прэміі яе атрымлівалі паэты і ўрачы, педагогі і вучоныя, спецыялісты па ахове помнікаў гісторыі і культуры, папулярызатары кнігі і чытання.