Самы маштабны выставачны праект да 80-годдзя Вялікай Перамогі рыхтуецца да адкрыцця ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа".
Паводле слоў першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Шляхціна, гэта экспазіцыя стане найбуйнейшай, прысвечанай тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны, у гісторыі суверэннай Беларусі:
— У экспазіцыйнай зале будзе прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. Таксама будуць задзейнічаны розныя мультымедыйныя тэхналогіі. Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць дадатковую інфармацыю, але і з дапамогай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці паставіць Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.
Выстава адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў 8 мая з 14.00 да 20.00 і працягнецца да 5 ліпеня. Час працы: аў-пт з 11.00 да 20.00, сб-ндз з 12.00 да 20.00.