Старадаўні ўнікальны абрад "Стрылка" правялі 20 красавіка ў аграгарадку Бездзеж. Традыцыйна гэты абрад праводзяць у першы дзень праваслаўнай Пасхі. Ён унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння службы (на мясцовым дыялекце — "нешпар") у царкве Святой Тройцы сельчане і госці збіраюцца на плошчы каля храма. Абрад не пачынаецца, пакуль бацюшка не акрапіць усіх святой вадой. Таксама ён віншуе праваслаўных са святам Пасхі.
"Стрылка" выглядае як трохкутны карагод. Гэты абрад вяртае нас у старажытныя часы, дае нам магчымасць дакрануцца да спадчыны нашых продкаў і стаць удзельнікам гэтага вялікага і сакральнага дзейства.