Пад мірным небам

Вытанчанасць і прыгажосць, мужнасць і высакароднасць: раённы ваенна-патрыятычны баль “Пад зорным небам лютага” прайшоў у Барысаве.

Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Вялікай Перамогі і Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, разгарнулася ў Палацы культуры імя М. Горкага. На танц- пляцоўцы — прадстаўнікі мясцовых прафсаюзных арганізацый, вайскоўцы, пачэсныя госці, іншыя аматары бальных танцаў. Выдатны настрой стваралі ваенныя аркестры, выхаванцы Барысаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, эстрадны аркестр “Джайв” Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, запрошаныя выканаўцы, у тым ліку саліст Белдзяржфілармоніі Ілья Самаль. 

— Беларусь — краіна магчымасцей! Мы маем магчымасць выхоўваць дзяцей, атрымліваць адукацыю, ладзіць святы. А галоўнае — жыць пад мірным небам, — падкрэсліў пачэсны госць, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Руслан Касыгін. 

— Мы імкнёмся ствараць умовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу людзей. І падобныя формы арганізацыі вольнага часу гэтаму садзейнічаюць. А яшчэ ўмацоўваюць цікавасць да нашай гісторыі і культуры, — лічыць старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў.

— Нам засталася ад продкаў багатая культурная спадчына, якую трэба вывучаць і берагчы, гераічная гісторыя, якую неабходна напаўняць новымі здзяйсненнямі, каб з годнасцю пера- даць будучым пакаленням, — адзначыла старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Наталля Сільчанка. — І баль прадэманстраваў імкненне моладзі да захавання гэтай спадчыны. 

Святлана ЧЭКАЛАВА