Маладзёжны тэатр эстрады — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Аб знакавых праектах і выхаванні маладых талентаў распавёў дырэктар установы, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мядзведзеў.
— Сяргей Уладзіміравіч, як калектыў успрыняў узнагароду? Што яна значыць для вас?
— Спецыяльная прэмія Прэзідэнта — вынік нашай агульнай працы і заслуга кожнага работніка тэатра.
Калектыў сустрэў гэтую навіну з вялікай удзячнасцю і натхненнем. Указ быў падпісаны Прэзідэнтам 31 снежня — узнагарода нібы стала навагоднім пада рункам для ўстановы.
Як кіраўнік тэатра, я разу мею, што разам з пашанай прыходзіць і адказнасць, бо высокая ацэнка нашай дзейнасці непасрэдна звязана з чаканнем ад калектыву не меншай аддачы ў будучыні. Трэба апраўдваць такі давер і дамагацца яшчэ больш амбіцыйных мэт.
— Падчас цырымоніі ўручэння прэміі былі адзначаны дасягненні ў галіне музычнага мастацтва і актыўны ўдзел у грамадскакультурным жыцці краіны. Якія праекты, рэалізаваныя летась, выклікаюць у вас гонар?
— Перш за ўсё трэба згадаць грамадзянскапатрыятычную агульнарэспубліканскую акцыю “Разам з мастацтвам”. Маладзёжны тэатр эстрады праводзіў яе пры падтрымцы Міністэрства культуры. Толькі падчас трэцяга этапу, які праходзіў пад дэвізам “Беларусь — краіна магчымасцей”, у розных рэгіёнах зладзілі 38 дыя логавых пляцовак.
Мэтавай аўдыторыяй акцыі сталі школьнікі, студэнты і маладыя спецыялісты. Перад імі выступалі вядомыя беларускія вакалісты — нашы артысты. Яны расказвалі пра шлях да поспеху, адзначалі істотную падтрымку дзяржавы на розных этапах прафесійнага развіцця. Хлопцы і дзяўчаты, у сваю чаргу, задавалі пытанні, якія іх цікавілі. У выніку сустрэчы паступова пераходзілі ў рэчышча сяброўскай гутаркі — панавала цёплая і шчырая атмасфера.
Яшчэ адзін праект, што стаў для нас знакавым, — гістарычная меладрама “Без тэрміну даўнасці”. Спектакль, прэм’ера якога адбылася ў красавіку мінулага года, гледачы прынялі добра. Сцэнарый напісаны на аснове рэальных падзей: прататып галоўнага героя — палкоўнік контрразведкі Аляксандр Шурэпаў.
Сцэна са спектакля "Без тэрміну даўнасці"
Рэалізацыя гэтай ідэі напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі — важны крок для ўстановы, сапраўдны гонар. Нам трэба было мець у рэпертуары сур’ёзны твор аб падзеях вайны, запрашаць гледачоў задумацца аб такой значнай тэме. Таму ў 2025-м хацелася б паказаць спектакль на сцэнічных пляцоўках у розных рэгіёнах Беларусі.
— Не сакрэт, што Маладзёжны тэатр эстрады — месца, дзе адкрываюцца новыя імёны. Як у вас арганізавана работа з маладымі артыстамі?
— Мы шукаем і выхоўваем юных талентаў пастаянна. Калі вакалістыпачаткоўцы прыходзяць у трупу, яны працуюць у адным шэрагу з вопытнымі эстраднымі артыстамі, майстрамі сваёй справы. Гэта дае магутны імпульс для росту.
Нашым структурным падраздзяленнем паранейшаму з’яўляецца Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. Там займаюцца дзеці і падлеткі, многія паралельна атрымліваюць адукацыю па творчай спецыяльнасці. Кожны год выхаванцы цэнтра ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных вакальных спаборніцтвах і дабіваюцца поспеху. Нядаўні прыклад — Злата Ярашэвіч, якая летась заняла трэцяе месца на дзіцячым конкурсе Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Акрамя гэтага, у нас заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з вядучымі творчымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краіны — Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў. Таму маладыя вакалісты, харэографы, рэжысёры-пастаноўшчыкі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцей могуць трапіць на студэнцкую практыку ў Маладзёжны тэатр эстрады, а ў будучыні і размеркавацца да нас.
— Гэты год адзначаны для тэатраў пераходам да парытэтнага фінансавання. Як дасягнуць поспеху ў змененых рэаліях?
— Мы пастаянна шукаем альтэрнатыўныя віды дзейнасці. Напрыклад, адкрылі творчыя студыі, у якіх аказваем паслугі па навучанні вакалу, харэа графіі і тэатральнаму майстэрству. Важны напрамак работы — арганізацыя мерапрыемстваў. Нашы кампетэнцыі дазваляюць зладзіць канцэрт любога ўзроўню — ад невялікай карпаратыўнай вечарыны да маштабных рэспубліканскіх імпрэз.
Удзельніца акцыі "Разам з мастацтвам" — вакалістка Алена Грышанава
Але няма чароўнага спосабу каардынацыі дзейнасці, які вырашыць усе пастаўленыя перад намі задачы. Дакладна толькі адно: каб дабівацца высокіх мэт, трэба плённа і штодзённа працаваць. І гэтае сцвярджэнне справядлівае не толькі для нашай сферы.
Данііл ПІЎКАРЭЦ
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА і з сайта тэатра