“Культура і Мастацтва” на “Першым інфармацыйным”!

Апублiкавана: 09 лютага 2025 Стужка не указан Мінск

Аўтар: Аўтары

Самае цікавае і карыснае: агляд газеты “Культура” штотыднёва — на галоўным інфармацыйным тэлеканале Беларусі. 

“Першы інфармацыйны” — унікальны прадукт медыяпрасторы на тэрыторыі нашай рэспублікі, у аснову якога пакладзена канцэпцыя шматгадзіннага вяшчання навін. Апошнія паведамленні ў свеце і краіне ў прамых уключэннях з месцаў падзей, аўтарская аналітыка, экспертныя меркаванні, надвор’е, дакументалістыка і спецрэпартажы на эканамічныя, культурныя, іншыя тэмы аформлены ў рубрыкі і праекты. 

Прыемна адзначыць, што асобнае месца ў аглядзе культурных навін на “Першым інфармацыйным” займае наша газета — адзінае прафесійнае друкаванае выданне ў гэтай сферы. 

Сёння “Культура” павялічвае інфармацыйны ўплыў у нацыянальнай масмедыяпрасторы, заваёўваючы новую аўдыторыю. Ужо вырасла колькасць наведвальнікаў сайта (kulturainfo.by), падпісчыкаў Telegram-канала (t.me/ kultinfa) і гледачоў прэс-клуба на YouTube (@Kultura_I_Mastactva), а цяпер на арбіту “К” трапілі і аматары “Першага інфарма цыйнага”. 

Шукайце нас на пятай кнопцы — у “Прэс-аглядзе” — кожную сераду ранкам. 

Нясіце культуру, жывіце мастацтвам!