Халакост – трагедыя народаў

Апублiкавана: 30 студзеня 2025 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Міжнародны дзень памяці ахвяраў халакосту адзначаецца 27 студзеня. Напярэдадні памятнай даты ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў гісторыка-патрыятычны час “Халакост – трагедыя народаў”. 

Галоўнай мэтай якога было фарміраванне паважлівых адносін да гістарычнай памяці нашага народа, знаёмства з трагічнымі фактамі, якія мелі месца ў той сумны час. У простай і даступнай форме Вольга Багдановіч расказала пара лагеры смерці, якія існавалі, а таксама звярнулася да тэмы халакосту ў сваёй мясцовасці. Многія факты ўразілі і ўсхвалявалі школьнікаў. Той боль, страх і гвалт, здаецца, адгукаецца ў сэрцы кожнага жыхара нашай краіны і сёння. Бібліятэкар асаблівым чынам заклікала дзяцей да ўшанавання гісторыі. Яна падкрэсліла, што знішчальная палітыка закранула і Міхалішкі. 

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, сумеснай хвілінай маўчання. Пасля былі запалены лампадкі як напамін аб важнасці і далікатнасці жыцця кожнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнай прыналежнасці. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства праходзіла думка аб тым, што памяць пра халакост павінна жыць у людскіх сэрцах, каб падобныя жахі больш не паўтараліся.    

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі