Па слядах адной выставы

Апублiкавана: 26 студзеня 2025 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: ГРЫНКЕВІЧ Віялета

У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” ў Мінску разгарнулася экспазіцыя “Стагоддзе беларускага кіно”. 

Гэта сумесны праект Міністэрства культуры, Нацыянальнага гістарычнага музея і студыі “Беларусьфільм”. На выставе дэманструюцца ўнікальныя дакументы, афішы, касцюмы, рэквізіт са здымак нашых знакавых стужак. Асаблівая ўвага нададзена карцінам, што ўвайшлі ў залаты фонд айчыннага кінематографа. Сярод іх — “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Лясная быль”, “Чырвонае лісце”, “Дзяўчынка шукае бацьку”, “Белыя Росы”, “Прыгоды Бураціна”. Расказваецца і пра сучасныя фільмы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і дзяржаўнай сімволіцы. 

Упершыню праект “Стагоддзе беларускага кіно” прадставілі на XXX Мінскім міжнародным фестывалі “Лістапад” у Палацы Рэспублікі. Затым — у рамках “Марафону адзінства” ў Віцебску і Гродне. Цяпер экспазіцыя працуе ў Мінску. 

— Вакол нас — шлях, які пераадолеў беларускі кінемато граф, — адзначыў падчас адкрыцця выставы Руслан Чарнецкі, міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. — За 100 гадоў было рознае: перыяд станаўлення, развіцця, узлёты і падзенні, шэдэўры і прахадныя карціны. І айчыннаму кіно, у прыватнасці “Беларусьфільму”, ёсць што расказаць пра сябе і чаму навучыць. 

Па словах Руслана Чарнецкага, праект можа зацікавіць і тых, хто пагружаны ў наш кінематограф, і тых, хто толькі пачынае з ім знаёміцца. Наведаць выставу можна да 26 студзеня. Уваход вольны.