Яскравыя выставы і канцэрты, пазнавальныя майстаркласы і лекцыі, запамінальныя і шчырыя сустрэчы — больш за тры месяцы падарожнічаў па Беларусі “Марафон адзінства”. У гэтыя дні маштабную падзею прымае Мінск.
Заключны этап рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” праходзіць з 20 да 25 студзеня. Старт праекту даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 17 верасня — і патрыятычныя мерапрыемствы ахапілі ўсе рэгіёны краіны.
У самым сэрцы Беларусі свята разгарнулася з неверагодным маштабам: арганізатары задзейнічалі больш за 70 разнастайных пляцовак.
Канцэрты “Разам працуем, разам спяваем!” адбыліся ў цэхах Мінскага завода колавых цягачоў, Мінскага трактарнага завода, прадпрыемстваў “Інтэграл”, “Керамін”, “Слодыч”, “Мінскметрабуд”. Перад рабочымі выступілі Аляксандр Варанішча, Жанет, Тэа, Вольга Рыжыкава, арт-праект “Брэнд.бай” ды іншыя.
Для малодшай аўдыторыі былі падрыхтаваны майстаркласы. Прэзідэнцкі аркестр правёў “урок” у дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М. Фінберга — у ДМШ № 8, а салісты Вялікага тэатра — у Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. Глінкі. Аба вязковы складнік такіх сустрэч — жывая гутарка з юнымі калегамі.
Яшчэ адзін неад’емны элемент “Марафону адзінства” — выставы — таксама шырока прадстаўлены ў сталіцы. Да прыкладу, у экспазіцыі “Зямля таленавітых людзей” можна ўбачыць леге ндарны слуцкі пояс, ткацкія, ганчарныя, плеценыя з саломы вырабы, роспіс па шкле, матэрыі і дрэве. У межах праекта “З любоўю і падзякай” дэманструюцца ўнікальныя падарункі Прэзідэнту ад працоўных калектываў. Выстава “Вялікі тэатр Беларусі. Гісторыя. Ідэі. Здзяйсненні”, якая ў рамках марафону ўпершыню з’явілася ў Брэсце, цяпер разгарнулася ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Цікавая навінка — канцэрт “Калі адзіныя мы”. Пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры выступілі Ганна Благава, Ангеліна Волкава, Жанет, “Песняры”, іншыя вядомыя артысты.
Фінальным акордам стане мерапрыемства “Час выбраў нас”. Больш за 10 ты сяч гледачоў яно аб’яднае 24 студзеня на “Мінск-арэне”.
— Падчас марафону прайшло мноства вялікіх канцэртаў па ўсёй краіне, — распавяла Агата Моцка. — Мінскі — кульмінацыя гэтага натхняльнага шляху, таму сталіцу чакае новая праграма.
Дарэчы, убачыць прамую трансляцыю грандыёзнага шоу можна будзе на тэлеканале “Беларусь 1”.