Прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выбары ў Беларусі. Коратка аб галоўным", напісаных шрыфтам Брайля, адбылася ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" ў рамках акцыі "Беларусь выбірае".
Новыя экземпляры кніг прадстаўнікам абласных бібліятэк уручылі Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў.
У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава карцін людзей з інваліднасцю па зроку, экспазіцыя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, ААТ "Белкніга" і агенцтва "Мінск-навіны", а таксама прагучала канцэртная праграма.