У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстае адкрыццё выставы падарункаў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь ад працоўных калектываў і прэзентацыя кнігі "Наш Прэзідэнт", якія прайшлі ў рамках грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства".
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Эйсмант і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Гігін.