Фінальным акордам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” ў Навагрудку стала свята для ветэранаў працы з канцэртнай праграмай “Каляды з душэўнай песняй”. З падзякай і віншаваннямі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
— Мы жывём у выдатнай краіне. Яна багатая на традыцыі, якія мы беражліва захоўваем, каб пера даць нашчадкам. З’яўляюцца і новыя ініцыятывы, якія знаходзяць падтрымку ў нашага згуртаванага і адкрытага народа. Сярод іх — дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”. І я ўпэўнены, што яна будзе працягвацца доўгія гады, — адзначыў Руслан Чарнецкі. — Кіраўнік дзяржавы не раз падкрэсліваў, што менавіта дзякуючы прадстаўнікам старэйшага пакалення мы жывём пад мірным небам, у квітнеючай Беларусі. Сваёй нястомнай працай вы заклалі надзейны падмурак сённяшняга дабрабыту, дастатку і бяспецы.
З прамовамі таксама выступілі прадстаўнікі мясцовых органаў улады.
— Я захапляюся дабрынёй, якую нясуць у сваіх душах людзі сталага ўзросту, іх бадзёрасцю духу. Сваім прыкладам вы паказваеце маладым, што нельга апускаць рукі перад выклікамі часу. І калі вы вучыце нас жыццёвай мудрасці, мы заўсёды ўважліва да гэтага ставімся, — падкрэсліў старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі.
Урачыстасць прадоўжылася яр кім канцэртам пры ўдзеле артыстаў Маладзёжнага тэатра эстрады. Творчыя нумары прадставілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанэт, Вольга Булай, Уладзіслаў Сазонаў, Кацярына Мядзведзева, Шыр Чарыеў, Алена Грышанава і ансамбль “Верасы”. Парадавалі гледачоў і юныя артысты ансамбля “Заранак” Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г. Мулявіна, а таксама танцавальны праект “Fusion”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры, Маладзёжны тэатр эстрады, Гродзенскі аблвыканкам і Навагрудскі райвыканкам.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, арганізаваная па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, праходзіла ў трэці раз: сёлета з 26 снежня па 15 студзеня. Галоўныя задачы — захаванне сувязі і пераемнасці паміж пакаленнямі, клопат пра пажылых людзей.