Захаванне і прымнажэнне спадчыны

Апублiкавана: 17 студзеня 2025 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена 6 мільёнаў рублёў на рэалізацыю культурна значных праектаў. 

Адпаведнае распараджэнне “Аб падтрымцы культуры i мастацтва” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 студзеня. 

Згодна з Распараджэннем № 1рп, за кошт сродкаў фонду акажуць падтрымку аб’екту гісторыкакультурнай каштоўнасці міжнароднага значэння — Успенскаму сабору Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах. Грошы пойдуць на рэстаўрацыю іканастаса, вырабленага ў 1676м. Яго абнаўленне неаднаразова праводзіліся ў XIX—XX стагоддзях. 

Таксама выдзеленыя сродкі дапамогуць Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі прадоўжыць работы па стварэнні комплексу будынкаў і адзінай выставачнай прасторы карпусоў па вуліцы Леніна, 22 і 20. 

Рэалізацыя праектаў унясе значны ўклад у захаванне і прымнажэнне культурнай спадчыны Беларусі.