Калядны фестываль

Апублiкавана: 13 студзеня 2025 Нам пішуць Традыцыі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

У Барысаве прашумеў "Калядны фестываль", на які прыехалі творчыя калектывы з розных куткоў раёна. Дзякуючы праграме, якую падрыхтавалі спецыялісты Барысаўскага раённага цэнтра народнай творчасці, жыхары і госці горада змаглі ўбачыць беларускія народныя калядныя абрады.

Самадзейныя артысты цешылі гледачоў тэатралізаванымі паказамі, песнямі і танцамі, забаўлялі конкурсамі і дарылі сувеніры, а майстры Цэнтра традыцыйнай культуры запрашалі на свае майстар-класы.

Было цікава і весела!