Марафон на Гродзеншчыне

Апублiкавана: 11 студзеня 2025 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: ГРЫНКЕВІЧ Віялета

Рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю “Марафон адзінства” сустрэла Ліда. Гэта першы горад Гродзенскай вобласці, дзе разгортваецца маштабны праект.

Шэраг цікавых сустрэч з выбітнымі дзеячамі краіны запланаваны на 10 студзеня ў Лідзе. Так, майстар клас у дзіцячай школе мастацтваў зладзяць артысты Вялікага тэатра. Сярод іх — члены брасквінтэта A.M.A.D.I.S. Brass, вядучы майстар сцэны Міхаіл Канстанцінаў і загадчык трупы аркестра Дзмітрый Гарбачук. Далучыцца да патрыятычнай акцыі і дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў. Ён паўдзельнічае ў праекце “Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт”, што пройдзе ў Палацы культуры. 

Парадуюць лідчан і гасцей горада экспазіцыі “Подзвігі і лёсы партызан у дакументах” выдавецкага дома “Беларусь сёння”, “Беларусь Узлет”, “Зямля таленавітых людзей”, дзе прадставяць легендарны слуцкі пояс, вырабы ткацтва і ганчарства, разьбу па дрэве, вышыўку, салома пляценне, роспіс па шкле, тканіне і дрэве. Выстава “З любоўю і падзякай” пра дэманструе ўнікальныя падарункі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь ад працоўных калектываў, а “Вялікі тэатр Беларусі: Гісторыя. Ідэі. Здзяйсненні” — касцюмы, дакументальныя сведчанні з гісторыі ўстановы, фатаграфіі, афішы спектакляў. Інтэрактыўная пляцоўка “У будучыню — разам!” распавядзе пра праекты навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Прыедзе і мабільная экспазіцыя Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — яшчэ адзін неад’емны элемент акцыі. 

Традыцыйна чакаецца квэст “Гэта ўсё маё роднае” і “Знакавая сустрэча” па тэме “Давярай, але правярай: крытэрыі даверу ў сучасным свеце”. Спікеры — генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч і генеральны дырэктар агенцтва “МінскНавіны” Андрэй Крывашэеў. 

Фінальным акордам двухдзённай праграмы ста не маштабны канцэрт “Час выбраў нас”. Цудоўная сцэнаграфія, яркія творчыя нумары прафесійных і аматарскіх калектываў, зорак айчыннай эстрады — свята ў Лідзе завершыцца гучна. 

Наступны прыпынак у маршруце — Гродна, які сустрэне марафон 17 студзеня. 

Нагадаем, старт рэспубліканскай грамадскакультурнай акцыі 17 верасня даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. З таго часу “Марафон адзінства” ахапіў Мінскую, Гомельскую, Брэсцкую, Віцебскую і Магілёўскую вобласці, а цяпер у спісе і Гродзенская.